У Гомелі затрымалі відэакарэспандэнтку Надзею Пужынскую
Пра гэта паведаміў у тэлеграме дырэктар выдання Пётар Кузняцоў.
У Гомелі затрымалі відэакарэспандэнтку "Сильных новостей" Надзею Пужынскую. Яна ў Савецкім РАУС.
Вось што паведамляе Пётар Кузняцоў:
«Датэлефанаваўся да прадстаўніка абласнога УУС Віталя Прыстромава. Ён пацвердзіў затрыманне Надзі, паведаміў, што "ў сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 23.34". На маё пытанне, па якім эпізодзе, паколькі ў мерапрыемствах ні ў якіх яна не ўдзельнічала, паведаміў, што "Не магу вам сказаць, думаю, там ёсць падставы".
Надзея ў апошні месяц правяла 10 дзён у бальніцы, потым яшчэ амаль два тыдні дома з нейкім вірусам. Выйшла на працу толькі ў гэты панядзелак. На працягу тыдня ніякіх масавых мерапрыемстваў у горадзе і не было».
Рэпрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў выдання пачаліся яшчэ ўчора. Галоўнага рэдактара "Моцных навінаў" Ганну Якштас і карэспандэнта выдання Дзяніса Якштас затрымалі, у кватэры зрабілі ператрус. Цяпер іх абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле, па якім менавіта, паведаміць адмовіліся.