У Гомелі адбыўся экалагічны перформанс «Смуткуем. Памятаем»

24 мая актывісты кампаніі «Наш Дом», сайта «Гомельскі Зелёный партал» і аргкамітэта партыі БХД павязалі чорныя жалобныя стужкі на маладыя саджанцы дрэваў на вуліцы Пралетарскай ў сувязі з іх магчымай высечкай падчас пашырэння вуліцы.

pomnim_skorbim3.jpg


Гомельскія ўлады некалькі месяцаў таму абвясцілі  аб распрацоўцы перадпраектнай дакументацыі па пашырэнні вуліцы Пралетарскай ў гістарычным цэнтры Гомеля. У ходзе рэалізацыі праекта плануецца пашырэнне дарожнага палатна і высечка дрэў ўздоўж вуліцы. Тлумачачы сітуацыю гарвыканкам рэгулярна спасылаецца на той факт, што ўсе змены і рэканструкцыі вуліц былі закладзеныя ў дзеючы генплан горада ад 2003 года.


Пры гэтым на вуліцы Пралетарскай ўсяго некалькі гадоў таму былі высаджаны 24 маладых дрэва. З дапамогай сваёй акцыі актывісты хацелі прыцягнуць увагу да нерацыянальнага марнавання дзяржаўных сродкаў («смуткуем») і лёсу аладых насаджэнняў («памятаем»), якія будуць высечанымі ў ходзе рэканструкцыі вуліцы. Здзіўленне актывістаў выклікае тое, што, калі было вядома, што вуліца будзе рэканструявана і ўсе зялёныя насаджэнні будуць высечаныя, то па якой тады прычыне вылучаліся дадатковыя сродкі на высадку новых дрэў?
«Нам не ўдалося знайсці інфармацыю аб тым, колькі ў Беларусі каштуе высечка старога і пасадка новага дрэва, - адзначае актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» і ініцыятар акцыі «Смуткуем. Памятаем» Андрэй Аксёнаў. - Пры аналізе падобных сітуацый у расійскім горадзе Санкт-Пецярбургу мы высветлілі, што мясцовае прадпрыемства МО «Каломна» на высечку старога і пасадку новага дрэва марнуе каля 20 тыс. расейскіх рублёў або 6 млн беларускіх рублёў. Нават калі падобныя выдаткі ў нашым горадзе абыходзяцца і танней, то ўсё роўна на «бессэнсоўную» высадку новых дрэў на Пралетарскай, якія цяпер збіраюцца высекчы была выдаткаваная сур'ёзная сума сродкаў. А гэта ж - грошы падаткаплацельшчыкаў, дзясяткаў тысяч гамяльчан!».
На думку Андрэя Аксёнава, у Санкт-Пецярбургу і Гомелі могуць выкарыстоўвацца падобныя і безадмоўныя методыкі, якія дазваляюць атрымаць «білет на высечку» любога дрэва. Яго лёгка можна прызнаць «самасадным» або атрымаць у «вадаканале» даведку, што чарговае дрэва сваімі каранямі вельмі перашкаджае працы падземных камунікацый. Падставай для высечкі можа быць і вышыня дрэва, а таксама заява ўсяго пары жыхароў дома аб тым, што яно ім перашкаджае.
«Сваёй галоўнай мэтай мы лічым пачатак здаровага і рацыянальнага дыялогу паміж гарадскімі ўладамі і гамяльчанамі пра лёс роднага горада, - лічыць рэдактар ​​Гомельскага Зялёнага партала Яўген Меркіс. - На дадзены момант гараджане занепакоеныя дзіўнымі і не заўсёды абдуманымі рэканструкцыямі вуліц у горадзе, як гэта было ў выпадку вуліцы Кірава, высечкай дрэў, у выніку чаго Гомель ужо нават па афіцыйных нормах страціў свой «зялёны» статус і многімі іншымі. Мы хацелі б, каб гарадскія ўлады перасталі ў сваіх адказах на нашы звароты і просьбы хавацца за розныя шчыліны ў дзеючых нормах, правялі цяперашняе грамадскае абмеркаванне запланаваных зменаў і прыслухаліся да меркавання гамяльчан».
На думку актывістаў, у ходзе нядаўніх рэканструкцый вуліц у горадзе прыярытэт аддаваўся толькі аўтамабілістам. Пры гэтым пра іншыя групы мабільнасці — маламабільныя групы грамадзян (мамы з вазочкамі, пенсіянеры і людзі з абмежаванымі магчымасцямі), пешаходаў і веласіпедыстаў ніхто не задумваўся. Гэтыя дзеянні ўладаў разам з высечкай дрэў у Гомелі сур'ёзна пагоршылі камфортнасць пражывання ў горадзе.
У выніку бескантрольных высечак Гомель можа назаўжды страціць статус «зялёнага» і камфортнага для пражывання і перамяшчэння  горада для жыхароў ўсіх груп мабільнасці. Актывісты маюць намер працягнуць дзеянні ў ходзе грамадскай кампаніі «Разам абаронім зялёныя вуліцы Гомеля» для абдуманых зменаў у родным горадзе і ўдзелу грамадзян у зменах, якія адбываюцца.
Паводле homel.greenbelarus.info