У дзіцячым цэнтры «Надзея» Мінскай вобласці захварэлі 30 чалавек з 290

Паводле папярэдняй інфармацыі Мінздароўя, у дзіцячым цэнтры «Надзея» Мінскай вобласці праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў сувязі з выяўленнем сярод дзяцей захварэлых з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі. На сённяшні момант у цэнтры размешчана 290 дзяцей, з іх каля 30 з сімптомамі ВРІ.

159695707_818066058748857_6991530170180751250_n.jpg

Ва ўсіх дзяцей, паводле Мінздароўя, праведзены адбор біялагічнага матэрыялу для экспрэс-тэставання на антыцелы COVID-19. Усе хворыя дзеці знаходзяцца пад наглядам медыкаў, у тым ліку і тыя, хто, як мяркуецца, можа захварэць у бліжэйшы час. У большасці захворванне працякае бессімптомна, шпіталізацыя не патрабуецца.

Як адзначаюць кіраўнікі цэнтра, прыём дзяцей, а таксама работнікаў з ліку суправаджаючых (выхавальнікаў) праводзіўся з прадстаўленнем даведак з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту з захварэлым інфекцыяй COVID-19 па месцы жыхарства, арганізаваны «ўваходны фільтр». Дзеці супраць інфекцыі COVID-19 не вакцынаваны, супраць грыпу вакцынавана 43 дзіцяці.

На сённяшні момант у цэнтры працуе абласная камісія ўрачоў-інфекцыяністаў, а таксама эпідэміёлагі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя трымаюць сітуацыю на кантролі.