Эрдаган заразіўся «Амікронам» пасля паездкі ў Кіеў да Зяленскага

Рэджэп Эрдаган распавёў, што каронавірус таксама выявілі ў яго жонкі. Ён адзначыў, што хвароба працякае ў лёгкай форме.

756440645501193.jpg

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заразіўся коронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«Вынік нашага тэсту на COVID-19, які мы з жонкай зрабілі пасля лёгкіх сімптомаў, аказаўся станоўчым», — напісаў прэзідэнт.

Па яго словах, у яго выявілі «Амікрон», хвароба працякае ў лёгкай форме. «Мы працягнем нашу працу дома. Мы з нецярпеннем чакаем вашых малітваў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле РБК.