У цэнтры Мінска затрымалі Ніну Багінскую

Каля выхаду са станцыі метро «Кастрычніцкая» 10 верасня пасля 12-й гадзіны раніцы затрымалі апазіцыйную актывістку Ніну Багінскую, паведамляе svaboda.org.

1fa15090_e860_426e_84c3_758fba56216c_w1023_r1_s.jpg


Жанчына стаяла ля метро з плакатам пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве побач з ёй з'явіліся два амапаўцы, адзін з якіх некуды патэлефанаваў. Праз некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і суправадзілі пікетоўцу.
Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Мінску. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.