У цэнтры Мінска моцны пажар. Гарыць дом «пад шпілем»
Агонь перакідваецца на перакрыцці і іншыя кватэры.
У гэтыя хвіліны адбываецца страшны пажар у Мінску па Камуністычнай, 14 — гэта будынак акурат насупраць Генштабу, перадае «Наша Н*ва».
Агонь перакідваецца на перакрыцці і іншыя кватэры. Дзікасць сітуацыі ў тым, што ў гэтым раёне, як піша выданне, не працуе мабільная сувязь праз блізкасць Генштабу і ў чалавека, які церпіць бедства, не было магчымасці пазваніць у 101. Ён, як кажуць сведкі, стаяў на балконе і крычаў мінакам, каб адбеглі хутчэй ад гэтага раёна і выклікалі ратавальнікаў.