У Будславе пачалі падрыхтоўчыя працы для аднаўлення пацярпелага ад пажару касцёла
11 траўня ў касцёле адбыўся пажар, які знішчыў дах.
![photo_2021_08_08_12_49_32.jpg photo_2021_08_08_12_49_32.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_08_12_49_32.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Будславе пачалі падрыхтоўчыя працы для аднаўлення пацярпелага ад пажару касцёла.
Як паведамляе @budslau, ля касцёла паклалі дарожныя пліты і прыбыла першая партыя металу. Ужо прыехаў кран, з дапамогай якога будуць аднаўляць дах, і сёння яго пачалі ўсталёўваць каля касцёла. Хутка таксама павінны прыехаць будаўнічыя лясы.
Нагадаем, 11 траўня ў касцёле адбыўся пажар, які знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы.