У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу
Следчыя сказалі, што крымінальная справа пачатая ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі).
У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу. 31 снежня да бацькоў Андрэя Прыстаўкі прыходзілі з ператрусам, піша «Бінокль».
Следчыя сказалі, што крымінальная справа пачатая ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі), а пакаранне, якое яму пагражае, — ад 1 да 3 гадоў за кратамі.
Андрэй Прыстаўка вядомы на ўвесь Брэст. Сівы мужчына пафарбаваў частку валасоў у чырвоны колер — так, каб на галаве чаргаваліся белы і чырвоны. Прыкметнага пратэстоўцу затрымлівалі 7 разоў. Новы год ён сустрэў у ізалятары — адбываючы суткі за адзіночны пікет.
euroradio.pl