У Берасці маці ў дэкрэце пасадзілі экасад
Маладыя маці разам са сваімі дзецьмі падтрымалі акцыю "1000
дрэваў да тысячагоддзя Берасця" і дапамаглі высадзіць экасад на Ціхай
вуліцы. Канцэпцыя саду — "Расцем разам!" Сталеючы, дзеці змогуць
назіраць, як "іхнія" саджанцы пераўтвараюцца ў дарослыя дрэвы.
Да бізнесменаў, банкаўскіх працоўных, супрацоўнікаў спартовага комплексу і гарадской адміністрацыі зранку 11 красавіка дадаліся і маці-дэкрэтніцы з дзецьмі. Нават невялікі дождж са снегам і ўсяго +4 на тэрмометры не пазбавілі сабраўшыхся імпэту. Маці-дэкрэтніцы спрацавалі аператыўна: садовы інвентар і міні-інструктаж атрымалі. саджанцы ў ямкі пасадзілі, зямлёй засыпалі, палілі — і гатова!
Дзеткі працавіта топалі з цацачнымі лапаткамі і лейкамі, дзеці пастарэй дапамагалі матулям: і дрэўцы паліць і за братамі і сёстрамі прыглядзець.
Арганізавалі мерапрыемства супрацоўнікі эколага-біялагічнага профілю Брэсцкага цэнтру турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Цэнтр знаходзіцца на вуліцы Ціхай, тут жа і спецыяльная тэрыторыя, дзе школьнікі вучацца вырошчваць кветкі і сельскагаспадарчыя культуры. Частку гэтай тэрытрыі вырашылі адвесці пад экасад.
"Старшая дачка наведвае ў цэнтры кружок "Азбука прыроды", — расказвае Алеўціна, адна з маці-удзельніц. - Нас запрасілі саджаць сёння дрэвы, настрой выдатны, эмоцыі толькі станоўчыя. Будзем прыходзіць сюды і паказваць дзеацям, як выраслі саджанцы".
Саджанцаў высадзілі больш 20, сярод іх не толькі дрэвы, а і дэкаратыўныя хмызнякі: керыя, дэйцыя, спірэя, берасклет, вяз коркавы, ёлка калючая, яблыня ягадная і г.д.
У далейшым супрацоўнікі цэнтру плануюць падсаджваць расліны па меры паступлення саджанцаў. З'явяцца зоны хвойных раслінаў, ліственых, прыгожа квітнеючых і з дэкаратыўнымі пладамі.
Паводле greenbelarus.info