У Беларусі зноў заняліся дармаедамі: праводзіцца «актуалізацыя базы даных»
Жыхары Аршанскага раёна пачалі атрымліваць паведамленні ад мясцовых уладаў, піша «Салідарнасць».
![Фота belsat.eu Фота belsat.eu](/img/v1/images/imgpsh_fullsize_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота belsat.eu
У паведамленні, якое некаторыя аршанцы атрымалі па пошце, адзначаецца, што ў сувязі з уступленнем у сілу дэкрэта №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" ў Аршанскім раёне "праводзіцца работа па актуалізацыі базы даных”.
Чыноўнікі прапануюць беларусам, якія працуюць за мяжой, падаць у выканкам дакументы, "якія пацвярджаюць факт занятасці з замежным наймальнікам".
![tun19_1.jpg tun19_1.jpg](/img/v1/images/tun19_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Студэнты, якія навучаюцца за мяжой, павінны даць даведкі з месца вучобы, а беларусы, звольненыя з месца працы, — працоўную кніжку і даведку ад наймальніка.
Гэтыя і іншыя катэгорыі грамадзян могуць быць выключаныя з так званай "базы дармаедаў", калі дадуць чыноўнікам патрэбныя дакументы.
Нагадаем, што скандальны дэкрэт №3 у 2017 годзе выклікаў масавыя пратэсты беларусаў як у Мінску, так і рэгіёнах Беларусі. Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка не адмовіўся ад сваёй ідэі — у абноўленай версіі дэкрэта штрафы незанятым у эканоміцы Беларусі грамадзянам замянілі на поўную аплату за некаторыя паслугі ЖКГ.
Паводле gazetaby.com