У Беларусі зацвердзілі правілы выкарыстання авіямадэлей
Правілы выкарыстання авіямадэлей у Рэспубліцы Беларусь зацверджаны пастановай Савета міністраў краіны N636 ад 16 жніўня 2016 года, паведаміла прэс-служба ўрада.
Згодна з Правіламі, авіямадэлі не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Для забеспячэння бяспекі палётаў паветраных судоў выкарыстанне авіямадэлей ажыццяўляецца на вышыні, якая не перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні.
Выкарыстанне авіямадэлей забараняецца ў межах зон, забароненых для выкарыстання дадзеных прылад, без ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны; у выпадках, якiя вызначаюцца Службай бяспекі кіраўніка краіны; на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню (зямной, воднай) паверхні; агульнай масай больш за 0,5 кг без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.
Пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей, усталёўваецца Мінабароны па ўзгадненні з Мінтрансам.
Абавязковай маркіроўцы падлягаюць авіямадэлі агульнай масай больш за 0,5 кг. Маркіроўка ажыццяўляецца уладальнікам на бачных частках канструкцыі або на яе схаваных частках, да якіх магчымы доступ без выкарыстання інструментаў. Сімвалы, якія наносяцца, павінны быць разборлівыя пры візуальным аглядзе авіямадэлі.
Пры выкарыстанні авіямадэлі карыстальнік абавязаны: выконваць патрабаванні, прадугледжаныя Правіламі; выконваць правілы эксплуатацыі авіямадэлі і выконваць патрабаванні бяспекі, прадугледжаныя вытворцам авіямадэлі; прымаць усе магчымыя меры (аж да спынення выкарыстання авіямадэлі) у выпадку ўзнікнення пагрозы прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасцi фiзiчнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка), маёмасцi юрыдычнай асобы.
Міністэрству абароны даручана па ўзгадненні з міністэрствам транспарту і камунікацый да 28 жніўня 2016 года ўстанавіць пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей.
Пастанова Саўміна N636 уступае ў сілу з 28 жніўня, за выключэннем аднаго з пунктаў, які ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Паводле interfax.by