У Глыбокім з'явіцца помнік Леніну, бо «месца пустуе»
У той час, як Польшча праводзіць дэкамунізацыю, у Беларусі рыхтуюцца да адзначэння 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстаноўцы помніка Леніну. Да гэтага ўсур’ёз рыхтуюцца ў Глыбокім, што на Віцебшчыне, паведамляе «Радыё Рацыя».
Паводле мясцовага радыё, старшыня райвыканкама Алег Морхат падчас пасяджэння райвыканкама выказаўся пра значнасць рэвалюцыі і задаўся пытаннем: калі б не рэвалюцыя, то ці мела б Рэспубліка Беларусь суверэнітэт?
Алег Морхат даў указанні намесніцы старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяне Тарасевіч арганізаваць дэманстрацыю, канцэрт і прыцягнуць да гэтага ветэранаў.
У сваю чаргу Таццяна Тарасевіч сказала, што яшчэ плануецца арганізаваць вечар сустрэч для былых кіраўнікоў раёна і райкама партыі. Вось толькі ў звычайных глыбачанаў, як заўжды, забыліся запытацца, ці патрэбна ім гэта ўсё.