У Беларусі могуць увесці падатак на поліэтыленавыя пакеты

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

21_compressed_1.jpg

«Вытворцы і пастаўшчыкі ўжо выплачваюць экалагічны падатак. Грашовыя сродкі накіроўваюцца на далейшую перапрацоўку адкідаў», — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адкідамі біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Руслан Міхалевіч.
У будучыні падобны збор могуць выплачваць і спажыўцы.
На дадзены момант у свеце выкарыстанне тары з поліэтылену з'яўляецца вялікай праблемай, бо яна раскладаецца каля 500 гадоў. Перапрацоўка адкідаў таксама мае шэраг складанасцяў.
Паводле belnovosti.by