У Беларусі колькасць ахвяраванняў на дабрачыннасць вырасла ў два разы
За год колькасць жыхароў Беларусі, якія адпраўляюць грошы на дабрачыннасць, павялічылася ў 1,7 разы, колькасць такіх ахвяраванняў — у 1,8 разы.
Да такіх высноў прыйшлі аналітыкі Яндэкс.Касы, вывучыўшы дадзеныя аб грашовых пераводах беларускіх карыстальнікаў.
Сёння праз Яндэкс.Касу плацяжы прымаюць звыш 75 тысяч анлайн-пляцовак па ўсім свеце, у тым ліку дабрачынныя фонды: Greenpeace, «Сусветны фонд дзікай прыроды», «Падары жыццё», «Вера», «Міласэрнасць», «Лінія жыцця» і многія іншыя.
За апошнія дванаццаць месяцаў аб'ём пераводаў, якія жыхары Беларусі адпраўляюць на дабрачыннасць, у цэлым вырас больш чым у 1,2 разы. На аднаго чалавека прыходзіцца ў сярэднім 2 анлайн-ахвяраванні ў год. У сярэднім за раз людзі пераводзяць 17,63 бел. руб. — гэта на траціну менш, чым годам раней (тут і далей — па курсе Цэнтрабанка РФ на 2017/12/20). Для параўнання, сярэдні перавод у Казахстане — 38,1 бел. руб., у Расіі — 24,86 бел. руб., у Арменіі — 24,58 бел. руб.
За год колькасць беларускіх карыстальнікаў, якія пераводзяць грошы на добрыя справы, мацней за ўсё вырасла ў Гродна (у 2,1 разы), Віцебску (у 1,8 разы) і Мінску (у столькі ж). А вось у Бабруйску іх колькасць, наадварот, паменшылася — у 1,7 разы.
Больш за ўсё ў сярэднім за раз пераводзяць грошы жыхары Віцебску — 24,93 бел. руб. Далей ідуць карыстальнікі з Мінска (18,94 бел. руб.), Гродна (16,22 бел. руб.), Брэста (13,26 бел. руб.), Гомеля (12,29 бел. руб.), Магілёва (12,09 бел. руб.). Самы маленькі сярэдні перавод — у Бабруйску, усяго 0,83 бел. руб. За год мацней за ўсё гэты паказчык вырас у Гомелі — у 2 разы, а вось у Мінску ён, наадварот, прыкметна зменшыўся — амаль у 1,5 разы.
У даследаванні ўлічваліся пераводы са снежня 2016 па снежань 2017 і за такі ж перыяд годам раней праз Яндэкс.Касу.
Паводле thinktanks.by