У Беларусі +6 палітзняволеных. Сярод іх Павел Белавус

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 6 чалавек. Адпаведная заява апублікавана на сайце праваабаронцаў.

Павел Белавус

Павел Белавус


Сярод іх — затрыманы 15 лістапада заснавальнік крамы Symbal.by Павел Белавус, перадае REFORM.by.

Таксама ў статусе палітвязняў знаходзяцца Аляксандр Селюцін, Аляксандр Кутас, Мікалай Сергіенка, Марына Неўдах і Уладзімір Мельнік.

Рашэнне прынята ў сувязі з інфармацыяй пра абвінавачванні і заключэнні пад варту:

Па арт. 293 КК («масавыя беспарадкі») Аляксандр Зялюткін;

Па арт. 342-2 КК («неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») Аляксандр Кутас;

Па арт. 342 КК («групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Павел Белавус, Мікалай Сяргеенка, Уладзімір Мельнік, Марына Неўдах.

На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 967 чалавек.