У Беларусь можа вярнуцца пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў?
У Беларусі прапануецца абмеркаваць вяртанне да пяцібальнай сістэме ацэнкі ведаў, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко па выніках рабочай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 15 жніўня.
"Дзесяць гадоў як у краіне ўведзена дзесяцібальная сістэма навучання (дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў была ўведзена ў Беларусі ў 2002 годзе — БелаПАН.) Шмат пытанняў ёсць па дзесяцібальнай сістэме — гэта і часам бывае суб'ектывізм у ацэнцы, і ў нас няма нездавальняючай ацэнкі. Таму што адзін бал — гэта таксама ацэнка ведаў. Раней разумелі: "адзінка", "двойка" — гэта нездавальняючыя адзнакі. Таму трэба вынесці на абмеркаванне грамадскасці. Можа быць, і вярнуцца да пяцібальнай сістэмы. Каб кожны разумеў: чатыры, значыць, чатыры. Пяць, значыць — выдатнік. Няма суб'ектывізма.Что такое "чатыры з мінусам", "чатыры" і "чатыры з плюсам", 6, 7, 8 ... Дзе грань паміж "шасцёркай" і "сямёркай", "сямёркай" і "васьмёркай"?", — цытуе віцэ-прэм'ера дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Па словах віцэ-прэм'ера, кіраўнік краіны, выслухаўшы прапанову, падкрэсліў, што гэтае пытанне неабходна вельмі добра абмеркаваць перад тым, як прымаць рашэнне.
Жарко таксама распавёў, што на сустрэчы абмяркоўвалася тэма завочнага навучання. "Дзяржаўная камісія ўнесла прапанову, што завочнае навучанне ў асноўным павінна быць платнае, — паведаміў ён. — Для выпускнікоў сярэдніх школ — толькі праз год стажу працы, каб выпускнік меў навыкі і разумеў, на каго ён ідзе, каб нейкая спецыяльнасць ужо была абраная. Па некаторых спецыяльнасцях завочнае навучанне можа быць таксама на бюджэтнай форме".
Віцэ-прэм'ер адзначыў розніцу ва ўзроўні падрыхтоўцы на дзённым і завочным аддзяленнях. "На завочнае аддзяленне, я лічу, павінны ісці свядома тыя, хто прайшоў прыступкі ці ПТВ, ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа", — сказаў ён.
Паводле слоў Жарко, на сустрэчы абмяркоўвалася мэтазгоднасць уліку сярэдняга бала атэстата пры паступленні ў навучальныя ўстановы. "У перспектыве трэба паглядзець, ці трэба пры паступленні ўлічваць сярэдні бал атэстата. Таксама ёсць пытанні, школьнікі стараюцца, каб падцягнуць усе веды. Зноў жа, каб тут не было суб'ектывізму. Гэта на будучыню", — дадаў Жарко.
belapan.com