У 2020 годзе беларускія суды вынеслі толькі 0,3 % апраўдальных прысудаў

Вярхоўны Суд апублікаваў статыстыку судовых рашэнняў па крымінальных справах за 2020 год.

e59cf468_4a7e_45cc_b464_2eade503dacc_w1023_r1_s.webp

Паводле звестак Вярхоўнага суда, агулам летась беларускія суды разгледзелі 32 010 крымінальных спраў, па якіх асудзілі 34 572 чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена 93 — гэта менш за 0,3 %.

Сярод 34 572 асуджаных 7750 пакаралі пазбаўленнем волі, траім прысудзілі пажыццёвае зняволенне і траім — смяротную кару.

291 чалавек быў асуджаны за забойства.

Паводле «Свабоды».