Тысячы журавоў сабраліся ў палях і балотах Мёршчыны перад адлётам у вырай (відэа)
Журавы з Беларусі, Прыбалтыкі, Карэліі, Скандынавіі і паўночнай Расіі кожны верасень збіраюцца ў раёне заказніка «Ельня», што на тэрыторыі Мёрскага і Шаркаўчынскага раёнаў, каб перадыхнуць і падсілкавацца для доўгага пералёту.
Як раз у гэты час паспяваюць журавіны. Тысячы і дзясяткі тысяч птушак «пасуцца» на палях і балотах, пералятяючы з месца на месца. Праз пару тыдняў жураўліныя кліны выправяцца на зімоўку ва ўсходняе і паўднёвае Міжземнамор’е.