Тых, хто адбывае «хімію» будуць адсочваць кожныя 2 гадзіны па геалакацыі
У папраўчай установе адкрытага тыпу №43 адміністрацыя запатрабавала ад тых, хто адбывае пакаранне, каб тыя кожныя дзве гадзіны адпраўлялі супрацоўнікам сваю геалакацыю.
Зроблена гэта для спынення ўцёкаў з «хіміі», паведамляюць праваабаронцы.
Магчыма такая практыка закране і іншыя ПУАТ.
Нагадаем, апошнім часам павялічылася колькасць тых, каго пасля прысуду скіроўваюць адбываць тэрмін менавіта на «хімію», а не ў калонію.