«Твітар» пачаў пазначаць кантэнт ад беларускіх дзяржаўных СМІ і іх кіраўнікоў
Сацсетка «Твітар» пачала пазначаць пасты беларускіх дзяржаўных медыяструктур і іх топ-менеджараў.
Пазначаецца кантэнт ад 15 звязаных з урадам акаўнтаў. Самы папулярны з іх — дзяржаўнае агенцтва «БЕЛТА», але ў яго ўсяго 37 тысяч падпісчыкаў, адзначае ВВС.
У дачыненні да расійскіх дзяржаўных СМІ такія меры ўжытыя ўжо даўно. «Твітар» у Расіі заблакаваны, што не перашкаджае чыноўнікам ім карыстацца. Кіраўнік RT Маргарыта Сіманьян, напрыклад, рэгулярна піша пасты.
У «БЕЛТА» рашэнне сацсеткі пакуль не каментавалі. На пастах «БЕЛТА» адпаведная пазнака ўжо з'явілася