Свіней усыпляюць няякаснымі ўколамі — дабіваюць кувалдамі
Для забойства здаровых свіней у Бярозаўскім раёне не падрыхтаваліся.
Не былі закуплены якасныя ўколы для ўсыплення, кажа звольнены за адмову забіваць здаровых свіней ветэрынар Аляксандр Багданчык:
— Яны колюць уколы, якія не забіваюць, бо нармальных не
закупілі. Колюць такія, ад якіх свінні доўга пакутуюць, дык іх яшчэ кувалдай дабіваюць.
Такая сітуацыя выклікала дадатковы шок у гаспадароў. Гаспадыня Сяльца Галіна Чапялевіч, у якой так дабівалі паросную свінню, не ў стане была нешта сказаць:
— У мяне ідзе працэс, я ніякая
(плача).
— Яшчэ кувалдай трэба дабіваць?
— Так, я нават не магу гаварыць, я не магу зараз гаварыць
(плача).
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў, да якога людзі звярнуліся па дапамогу, лічыць,
што трэба падымаць актывістаў зялёных рухаў. Такія дзеянні ветэрынараў у 21 стагоддзі можна назваць варварскімі, кажа актывіст.
racyja.com