Супрацоўнікі КДБ на Гарадзеншчыне ўшанавалі памяць нкусаўцаў (фота)
Супрацоўнікі УКДБ па Гарадзенскай вобласці ўшанавалі памяць нкусаўцаў, якія загінулі ў Свіслачы і Свіслацкім раёне 75 гадоў таму. Пра гэта паведаміў сайт Гарадзенскага аблывыканкаму.

Што ж у кожнага свая памяць. Адны ўшаноўваюць у Свіслацкім раёне паўстанцаў 1863 года, іншыя — нкусаўцаў і байцоў "истребительного батальона".

Цікава толькі, ці падавалася супрацоўнікамі УКДБ заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства ў Свіслацкі райвыканкам, задае пытанне harodniaspring.org. І ці будзе на іх складаць пратаколы Свіслацкі РАУС за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, як гэта робіцца штогод у дачыненні да беларускіх грамадскіх актывістаў?
Фота region.grodno.by