Судовымі рашэннямі ліквідаваныя апошнія праваабарончыя арганізацыі — «Звяно» і «Прававая ініцыятыва»

Зрэшты, у «Звяна» яшчэ застаецца ілюзорны шанец.

gacura_javorska_2.jpg

Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне ліквідаваць «Звяно». Гэта была апошняя праваабарончая арганізацыя, якая мела легальны статус у Беларусі.

У каментары «Еўрарадыё» кіраўніца «Звяна» Таццяна Гацура-Яворская (на здымку) адзначыла, што гэта яшчэ не канец.

— Рашэнне суда не набыло моц. Мы маем 15 дзён на абскарджванне ў Вярхоўным судзе, — кажа яна. — І, паколькі падстаў для ліквідацыі прадстаўлена не было і сведкі не былі запрошаныя, мы лічым, што ў нас вялікія шанцы выйграць справу.

Таксама 5 кастрычніка была ліквідаваная праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва». Але гэты працэс ад пачатку праходзіў у Вярхоўным судзе, таму абскарджваць рашэнне ўжо няма дзе.