Суд не задаволіў скаргу сваякоў Уладзіслава Кавалёва

26 жніўня Мінскі гарадскі суд адмовіўся задаволіць скаргу маці і сястры Уладзіслава Кавалёва. Сваякі аднаго з абвінавачаных у тэракце ў мінскім метро абскарджвалі рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінску.



kavaliova_2608.jpg

У скарзе выказаны шэраг прэтэнзіяў да дзяржаўных органаў, сярод якіх КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў, адзначае Радыё "Свабода". Сярод іншага маці Кавалёва патрабавала, адносна каб улады паведамілі месца пахавання расстралянага сына.

Нагадаем, што тэракт у мінскім метро здарыўся 11 красавіка 2011 года. У сакавіку 2012-га абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі пакараныя смерцю. З таго часу Любоў Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына і паведамілі дакладную дату яго смерці.

euroradio.fm