Суд над Зміцерам Дашкевічам (відэа)
У судзе Савецкага раёна г. Мінска судзяць лідара Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча.
Як паведамляе карэспандэнтка Свабоды з суду, Дашкевіча вінавацяць у парушэнні чатырох артыкулаў Кодэксу па адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку ў супраціве міліцыі, а за ранейшыя акцыі ў Курапатах – за дробнае хуліганства і парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
«Сутнасць вельмі простая: ня выканаў законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, кідаўся-хапаўся за форму, сеў на зямлю», – кажа Дашкевіч, чытаючы рапарт.
На відэа Дашкевіча ж было бачна, што Дашкевіча схапілі, не прад’явіўшы дакумэнты і не прадставіўшы патрабаваньняў. У рапарце названыя прозвішчы звязаных з затрыманнем: Гамола і Яцута.
«Я не ўлічыў, што ўжо і жанчын выкарыстоўваюць у патруляваньні, — дадае Дашкевіч. — Хуліганства дробнае, акцыі, мо яшчэ за затрыманьне нешта дадуць. Мне пратаколы яшчэ не паказалі, тэлефон скралі».
На пытанне, з чым, на ягоную думку, звязанае затрыманне, Дашкевіч адказаў:
«Заўсёды было зразумела, што ўсё гэта гульні. Лібералізацыя даволі ўмоўная, гайкі адкручваюць-закручваюць. Я думаю, Лукашэнку сарвала дах гэтымі маршамі пратэстаў, нашым поспехам у Курапатах…»
svaboda.org