Справу Паўла Севярынца на наступным тыдні перададуць у пракуратуру
Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец.
«Праз тыдзень справу Паўла перадаюць у пракуратуру. Думаем, што раней траўня да суда не дойдзе», — напісала Вольга на сваёй старонцы Facebook у панядзелак.
Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля дома пасля вяртання з акцыі. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту. «Падчас адбыцця пакарання ў яго было яшчэ як мінімум тры адміністрацыйныя судовыя пасяджэнні, на якіх яму дадавалі кожны раз па 15 сутак (усяго ён атрымаў 60 сутак на працягу месяца)», — праінфармавалі праваабаронцы.
Таксама ў Севярынца заставаліся не адбытыя 30 сутак, атрыманыя за ўдзел у акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, якія праходзілі ў снежні 2019 года.
У пачатку верасня палітыку прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) і затрымалі яшчэ на два месяцы. Потым тэрмін знаходжання пад вартай яму працягвалі некалькі разоў.
Міжнародная арганізацыя «Amnesty International» абвясціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні Севярынца, заявіўшы, што мае інфармацыю аб жорсткім абыходжанні з ім. Арганізацыя таксама прызнала яго вязнем сумлення.
interfax.by