Сон з Буфернай зоны — новы беларускі мультфільм
Зубр кіруе «каралеўствам». Ён галоўны, ён па-над усім і ўсімі, і апафеозам яго культу з'яўляюцца яго хакейныя ігрышчы, дзе ён галоўны герой-пераможца. Усе жыхары каралеўства абавязаныя працаваць на мясцовых заводах і хадзіць на хакей Зубра ў якасці гледачоў. За гэтым пільнуюць бульдозеры.

Толькі адзін герой працягвае рэальна гуляць у хакей, коўзаючыся між уторкнутых у лёд клюшак, якія сімвалізуюць тых, хто змагацца перастаў, хто, нібы зомбі, ходзіць на хакей Зубра. І абеліск
«перамогі» вянчае шайба…
У выніку галоўны герой дае бой на галоўнай арэне — рассякаючы прыслугу, Зубра, бульдозер… Пачынаюць сыпацца маскі, і гэта пачатак перанараджэння…