Слонім: у медыкаў збіраюць грошы на падпіску раёнкі

З усіх работнікаў Слонімскай раённай бальніцы,  раённай і гарадской паліклінік пачалі збіраць па 4 тысячы рублёў. Усе гэтыя грошы пойдуць на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на другі квартал.



slonimski_vesnik_kand.jpg

Варта нагадаць, што летась таксама ўсіх прымушалі выпісваць раёнку. Асабіста галоўны ўрач Слонімскай бальніцы Юрый Пяцельскі даў распараджэнне ўсім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісваць раёнку. Такі самы вусны загад ад галоўнага ўрача паступіў і зараз. Медперсал гэтым незадаволены. Медыкі жадаюць выпісваць і чытаць тое, што кожнаму падабаецца.

Тым часам на незалежную “Газету Слонімскую” падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму не ўключана ў рэспубліканскі падпісны каталог “Белпошты”.


spring96.org