Скаргу слонімцаў гродзенскі абласны суд не задаволіў

Рашэнне слонімскага раённага суда па справе сяброў незалежнага прафсаюза РЭП гарадзенскі абласны суд пакінуў без зменаў.

sud_2_1024x681.jpg


Накіраваная скарга чатырох сяброў прафсаюза датычыла аплаты ім дапамогі пасля звальнення са ЖРЭА Савецкага раёна Слоніма.

Як раённы Слонімскі суд, так і абласны суд Гродна праігнаравалі  патрабаванні работнікаў.

Пар тое, чаму абласны суд зацягнуў справу, распавёў прадстаўнік слонімскіх сяброў прафсаюза ў судзе Міхась Сошка.

Яны сказалі, што ім не хапае якіхсьці матэрыялаў у наймальніка. Прадстаўнік наймальніка ніякіх матэрыялаў не прадставіў. Прадставіў я іхнія скаргі і звароты да наймальніка ў розныя інстанцыі — у тым ліку ў пракуратуру. Ім далі адказы, што ўсе гэтыя дакументы наймальнік не абавязаны выдаваць вам на рукі. Ішло грубае парушэнне заканадаўства, грубае “крышаванне” вертыкаллю гэтага наймальніка.

Перад пачаткам судовага пасяджэння Міхась Сошка і праўны інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Юры Белякоў далі адвод складу абласнога суда, але суд праігнараваў заяву пра недавер.

Цяпер Міхась Сошка мяркуе, што варта працягваць абскарджваць гэтую справу ў Вярхоўны суд, каб дамагчыся справядлівасці праз грашовую кампенсацыю нявыплачаных грошай.


sud_3_1024x828.jpg




 www.racyja.com