Сёння затрымалі родных Сяргея Бульбы
Сілавікамі сёння, 24 чэрвеня, былі затрыманыя родныя Сяргея Бульбы.
Пра затрыманне сваякоў Сяргея Бульбы (Сяргея Чыслава) паведамляюць праваабаронцы.
Маці Сяргея забралі з лецішча пад Валожынам і прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа».
Сяргей навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы, служыў у Забайкальскай вайсковай акрузе ў частцы каля кітайскай мяжы, а ў 1991 годзе вярнуўся ў Беларусь.
Сяргей Бульба быў сярод заснавальнікаў БНФ і адным са стваральнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў. У 1995 годзе ўзначаліў Белы легіён. У 2013 годзе разам з сям'ёй пераехаў ва Украіну на сталае жыхарства.