Сёння абвесцяць прысуд былому гендырэктару «Цмокі-Мінск» Канстанціну Шараверы

31 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска абвесцяць прысуд былому генеральнаму дырэктару баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Канстанціну Шараверы. Паводле дзяржаўнага абвінавачання, былы кіраўнік клуба стварыў механізм, пры якім частка сродкаў, налічаных на заробак гульцам і трэнерам, трапляла яму ў кішэню. Шаравера забіраў у супрацоўнікаў банкаўскія карткі разам з пін-кодам. У банкамаце ён здымаў грошы і перадаваў падначаленаму толькі частку суму, пра якую яны дамаўляліся ў вуснай форме.

Фота: Прессбол

Фота: Прессбол


Апроч таго, гульцы і трэнеры падпісвалі канфідэнцыйнае пагадненне да дамовы, аднак суму кантракту дапісваў пазней, калі подпіс супрацоўніка ўжо стаяў у дакуменце. Частку заробку перадавалі з рук і рукі ў бугалтэрыі. Такая схема выкарыстоўвалася як з беларускімі гульцамі, так і з легіянерамі.
За чатыры гады следства выявіла болей за 60 эпізодаў у справе абвінавачанага. Заснавальнікам клуба з’яўляецца Мінгарвыканкам, фінансаванне ішло з бюджэту. Асобны эпізод — арганізацыя банкета з нагоды юбілею Шараверы, хоць па дакументах гэта быў навучальны семінар.
Шаравера не прызнае сваёй віны і сцвярджае, што атрыманыя грошы выкарыстоўваў на развіццё клуба.
Абвяшчэнне прысуду адбудзецца ў 16.00.
Паводле euroradio.fm