Сярод затрыманых учора ў Мінску — акцёр Купалаўскага тэатра
Актор Купалаўскага тэатра Андрэй Дробыш быў затрыманы ўчора, 23 верасня,
падчас акцыі пратэсту. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі яго
родныя.
![Андрэй Дробыш. Фота: kino-teatr.ru Андрэй Дробыш. Фота: kino-teatr.ru](/img/v1/images/andrey_drobysh.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Дробыш. Фота: kino-teatr.ru
Дробыш быў затрыманы ўчора ўвечары, 23 верасня, у раёне станцыі метро "Усход". Ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС і пазней пераведзены на Акрэсціна.
Родныя Андрэя размаўлялі з супрацоўнікамі РУУС. Тыя паводзілі сябе ветліва, паведамілі, што Дробыш адчувае сябе добра і ні на што не скардзіўся.
Зараз сям'я акцёра знаходзіцца на сувязі з адвакатам.
Андрэй Дробыш нарадзіўся ў 1982 годзе ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 2006-м скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "акцёрскае мастацтва драмы і кіно" (курс народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага).
Працаваў у Купалаўскім з 2005 года. Быў адным з першых акцёраў тэатра, хто падаў заяву аб сыходзе, пратэстуючы супраць звальнення дырэктара тэатра Паўла Латушкі і падзей у краіне.
Усяго, пададзеных парваабронцаў на 11 гадзін раніцы, было затрымана ў Мінску і рэгіёнах 294 чалавекі. Некаторых з іх выпусцілі яшчэ ўчора.