На што праверыцца пасля «сутак»: рэкамендаваны чэк-ліст
У Беларусі апошнім часам банальная вечаровая пагулянка ці паход у краму можа скончыцца затрыманнем і суткамі. Што варта зрабіць пасля вызвалення, каб знізіць рызыку сур'ёзных захворванняў? Рэсурс mag.103.by падрыхтаваў спіс працэдур і дактароў, рэкамендаваных тых, хто прайшоў праз "суткі"
![d541fd723ae3ca23d2c3eabc7705c0b5.jpg d541fd723ae3ca23d2c3eabc7705c0b5.jpg](/img/v1/images/d541fd723ae3ca23d2c3eabc7705c0b5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэты спіс мінімальны. Калі пасля выхаду на свабоду есць яшчэ нейкія скаргі на здароўе (асабліва пры наяўнасці хранічных захворванняў), неабходна дадаткова звярнуцца да профільнага спецыяліста.
Агляд дэрматолага
У месцах збору людзей вышэй за ўсё рызыка заразіцца мікраспарыяй (лішаем) і падхапіць вошай.
Галоўны сімптом мікраспарыі — з'яўленне характэрных элементаў круглявай формы, чырвонага колеру, якія лушчацца, свярбяць і павялічваюцца ў памерах. Аднак на пачатковых этапах плямкі могуць быць не вельмі прыкметныя, але пры гэтым чалавек ужо заразны для навакольных.
Такое захворванне, як педыкулёз, выкліканае "суседствам" вошай, вельмі непрыемна займець у XXI стагоддзі. І хоць пры звароце да лекара яно паспяхова лечыцца, яго сімптомы дастаўляюць вялікі дыскамфорт і моцна б'юць па самаацэнцы.
Асноўныя сімптомы педыкулёзу — свярбленне, якое суправаджаецца расчасамі і часам алергіяй, а таксама агрубенне скуры і меланодэрмія (пігментацыя) ад масавых укусаў вошай і ўплыву іх сліны на дэрму.
Урач-дэрматолаг зможа выявіць гэтыя захворванні на ранняй стадыі і прызначыць адпаведнае лячэнне.
Агляд траўматолага
Пры наяўнасці траўмаў варта звярнуцца за дапамогай у лячэбную ўстанову. Гэта можа быць як бліжэйшы траўмапункт ці бальніца, так і платная паліклініка.
Кансультацыя псіхатэрапеўта
Па вялікім рахунку, паразмаўляць з псіхатэрапеўтам не пашкодзіць не толькі тым, хто знаходзіўся ў МПВ, але і тым, хто адносіць сябе да атрадаў «канапавых войскаў».
Псіхалагічныя стрэсы, звязаныя з канфліктамі ў грамадстве, з'яўляюцца вынікам:
- гвалтоўнага або добраахвотнага перамяшчэння;
- страт і гора;
- сацыяльнай ізаляцыі;
- страты грамадскага статусу;
- страты абшчыны;
- прыстасавання да новага ў культурным сэнсе навакольнага асяроддзя.
Сярод праяў такога стрэсу могуць быць:
- дэпрэсія і трывога;
- псіхасаматычныя разлады;
- суіцыдальныя паводзіны;
- сямейныя канфлікты;
- злоўжыванне алкаголем;
- антысацыяльныя паводзіны.
Даказана, што моцны працяглы стрэс парушае працу ўсіх сістэм арганізма, а таксама зніжае імунітэт, то-бок павышае верагоднасць заражэння любым інфекцыйным захворваннем.
Таму працу псіхатэрапеўта ў выпадку экстрэмальных для чалавека ўмоў складана пераацаніць. І калі лішай можна вылечыць за месяц, то на аднаўленне псіхікі могуць сысці гады.
Аналізы
Аналіз на каронавірусРост захворвання каронавірусам цяпер адзначаецца ва ўсіх краінах свету, і Беларусь не выключэнне. Праўда, не вельмі зразумела, ці то гэта другая хваля, ці то гэта ўсё яшчэ першая, але факт застаецца фактам: COVID-19 нікуды не дзеўся.
Паведамляюць пра выпадкі знаходжання ў адной камеры здаровых людзей і людзей з пацверджаным каронавірусам. Таму пры ўзнікненні падвышанай тэмпературы, катаральных з'яў (сімптомаў ВРВІ) рэкамендуецца здаць аналіз на каронавірус.
Аналізы на ВІЧ і гепатытТакімі захворваннямі, як ВІЧ і гепатыт, на жаль, таксама часам можна заразіцца ў месцах ізаляцыі і пазбаўлення волі.
Па дадзеных 2019 года, у Беларусі ў МПВ знаходзіцца больш за 1000 чалавек з ВІЧ, і толькі з гепатытам С — некалькі тысяч.
Для таго, каб узнікла верагоднасць заражэння ВІЧ і гепатытам, неабходна наяўнасць такога фактару, як кантакт з крывею хворага чалавека. Калі такога кантакту не было, аналізы здаваць не трэба.Калі былі траўмы, аналізы на ВІЧ і гепатыт рэкамендуецца здаць.Каб вынік даследаванняў быў карэктным, рабіць іх трэба не адразу пасля вызвалення, а праз 2-3 месяцы.
Таксама калі вы дрэнна сябе адчуваеце, можна звярнуцца да тэрапеўта і здаць агульныя аналізы, каб убачыць, дзе ў арганізме ёсць збой.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!