Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў выйшаў на волю пасля чарговых сутак
Журналісты Onliner.by сустрэлі яго.

Культавы Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў выйшаў на свабоду ў Жодзіна пасля 30 сутак арышту.
— Якія планы на будучыню?
— Вучыцца.
— З кім быў Феліксік увесь гэты час?
— Хтосьці забраў, у кагосьці ключы былі, я не хваляваўся за яго.
— Колькі кніг вы прачыталі?
— У нас не было кніг.
— Чым займаліся?
— Швэндаліся, балбаталі, гулялі там у шахматы…
Сяргей Міронаў атрымаў вядомасць дзякуючы міліцэйскаму відэа, знятаму пасля яго першага затрымання. Хлопец у нязмушанай манеры расказаў пра свае планы на жыццё і выклікаў фурор у інтэрнэце.
nn.by