Сёння ўручаць прэмію імя Святланы Навумавай

Прэмія імя палітолага Святланы Навумавай будзе ўручаная сёння на сядзібе Партыі БНФ. Пачатак мерапрыемства а 17.00. Гэтая прэмія была заснаваная ў 2011 годзе, пасля смерці навукоўцы.

 



121269.jpg

Святлана Навумава

У намінацыі "Палітычная аналітыка" журы вызначыланаступных асобаў:Юрый Дракахруст, Аляксандр Класкоўскі, Аляксей Пікулік.


У намінацыі "Надзея: лепшы малады палітык года" былі вылучаныя тры кандыдаты: Павел Вінаградаў, Марына Хоміч і Таццяна Шапуцька. Аднак Шапуцька зняла сваю кандыдатуру.

Найбольш цікава выглядае намінацыя «Палітычная журналістыка». Пераможцу будуць абіраць сярод роўных:


Дзмітрый Лукашук, карэспандэнт "Еўрапейскага радыё для Беларусі»;
Віктар Марціновіч, намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «БелГазета»;
Андрэй Пачобут, уласны карэспандэнт «Газеты Выборчай» па Беларусі.
 

Прэмія ўручаецца 1 сакавіка, у першы дзень вясны.

 spring96.org