Сцяг Ізраілю палічылі незарэгістраванай сімволікай

Прадстаўнік мінскай міліцыі заявіў, што працягваецца «выяўленне асобаў, якія раней бралі ўдзел у несанкцыяваных мерапрыемствах», паведамляе Свабода.

flag_gosudarstva_israel_0.jpg

Намеснік начальніка Заводскага РАУС Мінску Сяргей Доўнар на ютуб-канале менскай міліцыі паведаміў, што ягоныя калегі вызначылі ўдзельнікаў шпацыраў па вуліцах беларускай сталіцы пад «экстрэмісцкай сімволікай».
Доўнар паведаміў, што «праваахоўнікамі» былі затрыманыя чацьвёра жыхароў Мінску — трое мужчын і адна жанчына, а ў часе агляду кватэры аднаго з удзельнікаў шэсця былі «выяўленыя сцягі з незарэгістраванай сімволікай». Пры гэтым міліцэйскі аператар паказаў, акрамя бел-чырвона-белых сцягоў, і дзяржаўны сцяг Ізраілю.