СБУ: снайперамі на Майдане кіраваў памочнік Пуціна Суркоў

Аб гэтым кіраўнік СБУ заявіў у эфіры тэлеканала «1+1», перадае Еспресо.TV.



301b5ab5_8680_4e4f_a6fb_a811451ff05b_w640_r1_s_cx0_cy9_cw0.jpg

Налівайчанка паведаміў, што гэтую інфармацыю на допытах паведамілі супрацоўнікі спецпадраздзялення СБУ «Альфа».

«Яны далі канкрэтныя сведчанні пра месцазнаходжанне замежных снайперскіх груп, якія цалялі і ў мітынгоўцаў... і ў супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў», — сказаў ён.

 

Налівайчанка падкрэсліў, што ў праваахоўнікаў ёсць дакументальнае пацверджанне іх супрацьпраўнай дзейнасці ва Украіне.

«У рамках гэтай справы ёсць пасады, прозвішчы, копіі пашпартоў, даты іх ўезду-выезду, якой сувяззю яны карысталіся, у якіх памяшканнях знаходзіліся, як дарадца прэзідэнта Пуціна Суркоў імі кіраваў у Кіеве...», — сказаў ён.

 

Налівайчанка таксама адзначыў, што тры групы супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі Расіі прыязджалі ў Кіеў у снежні 2013 — лютым 2014 году і ажыццяўлялі арганізацыю і планаванне разгону актывістаў Еўрамайдану.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што вялікая колькасць міліцыянтаў і супрацоўнікаў СБУ апынуліся здраднікамі і супрацоўнікамі замежных спецслужбаў.

У прыватнасці, былы кіраўнік СБУ ў Крыме Пётр Зіма аказаўся супрацоўнікам ФСБ і дапамагаў Расеі здзяйсняць анексію паўвострава.

Усяго ў цяперашні час у дзяржаўнай здрадзе падазраюцца каля 100 былых супрацоўнікаў СБУ, 10 з якіх арыштаваныя.

* * *

Ва Украіне сёння адзначаюць Дзень герояў Нябеснай сотні ў памяць аб палеглых год таму пры разгоне акцый пратэсту ў цэнтры Кіева.

Ахвярамі супрацьстаяння прыхільнікаў Еўрамайдану з падкантрольнымі тагачасным уладам спецслужбамі ў лютым 2014 сталі больш за сто чалавек. Самым крывавым днём стала 20 лютага, калі ад куль снайпераў на вуліцы Інстытуцкай загінулі больш за 40 чалавек.

www.svaboda.org