Самае чытанае ў «Новым часе» за тыдзень
Барацьба ўладаў з бабулькамі, што
гандлююць ля пераходаў, неафіцыйный
візіт дачкі генерала Сандэрса ў Курапаты,
гістарычны нарыс пра найбольш супярэчлівую
старонку ў гісторыі міжваеннай Польшчы…
Прапануем вам Топ-5 артыкулаў у «Новым часе», найбольш
папулярных на мінулым тыдні.
1. Дабраліся «героі» да «закатак»
Той, хто жыве ў гарадах, буйных ці меншых, ужо звыклыя да таго, што недзе каля прыпынкаў грамадскага транспарту, каля ўваходаў у метро (у Мінску) прысутнічаюць бабулькі ці дзядулькі, людзі менш сталага веку (пэўна, нядаўна сталыя пенсіянерамі), ды і грамадзяне памаладзей, якія прапануюць мінакам прадукцыю ўласнай вытворчасці. Пераважна, гэта «закаткі» — кансерваваныя ці салёныя гуркі, памідоры, сочыва, свежыя, добра захаваныя часнык з цыбуляю, квашаную капустку ды іншыя смакоцці.
Натуральна, не ад добрага жыцця нашы суайчыннікі робяць такі вось бізнэс, каб атрымаць лішнюю капейчыну, каб сплаціць узляцелую камуналку, святло, газ, каб, у рэшце рэшт, разлічыцца з так званай «сацыяльнай дзяржавай», якую будуе ўжо амаль 22 гады яе бяззменны кіраўнік. І працягвае будаваць, насуперак эканамічным тэорыям і логіцы сусветнага развіцця.
Але вось дзяржава, якая ўжо непрыхавана абдзірае электарат праз павышэнне падаткаў, збораў, праз рост коштаў, убачыла, што яшчэ не ўсіх яна «паімела» у плане грошаздабычы.
2. Пенсійны ўзрост павышаць нельга
Ёсць, як мінімум, тры прычыны, якія дазваляюць заяўляць пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту з'яўляецца неабгрунтаваным рашэннем. Яно зусім будзе не на карысць нашай эканоміцы. І вось чаму...
3. Калі загавораць усе, баяцца ўжо будзе няма чаго
Дзмітрый Паўлаў, былы супрацоўнік
аддзелу ліцэнзавання EPAM Systems у Мінску,
разам з жонкай, украінкай Юліяй Паўлавай,
быў вымушаныя збегчы з Беларусі, бо
следчы КДБ пагражаў Дзмітрыю, што праз
падтрымку Украіны той «нідзе не знойдзе
працы... у яго на кампутары могуць знайсці
тэрабайты дзіцячай парнаграфіі, і ён
на шэсць гадоў загрыміць у турму». Нават
70-гадовую маці-пенсянерку пагражалі...
звольніць.
Дзмітры быў арыштаваны на рабочым месцы, у офісе найбуйнейшай IT-кампаніі ў Беларусі, яго адвозілі ў міліцыю закаваным у кайданкі. Дома ў Дзмітрыя адбыўся ператрус, праваахоўнікі канфіскавалі кампутарную тэхніку коштам больш за тры тысячы долараў. Усё скончылася судом і 15 суткамі за... нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, каля Маскоўскага РАУС. На судзе супраць яго сведчылі двое спецназаўцаў.
Чытаць далей
4. Як Цешын пасварыў Прагу і Варшаву
Найбольш небяспечнымі суседзямі
Польшчы ў міжваенныя гады лічыліся
Савецкі Саюз і Германія, таму польскія
амбасадары ў Берліне (Юзаф Ліпскі) і
Маскве (Вацлаў Гжыбоўскі) спрабавалі,
наколькі гэта было магчыма, трымаць
сітуацыю пад кантролем. Але было і яшчэ
адно месца на еўрапейскай мапе, якое
выклікала непакой Варшавы. Гаворка ідзе
пра Чэхаславакію.
Справа ў тым, што пасля ліквідацыі імперыі Габсбургаў пачалася канфрантацыя паміж чэхамі і палякамі за спрэчныя памежныя тэрыторыі (Цешынскую Сілезію, Спіш і Араву), на якіх жылі прадстаўнікі розных народаў, у тым ліку палякі і чэхі. Барацьба за гэтыя землі была звязана з тым, што там знаходзіліся шахты, дзе здабываўся вугаль-кокс, а таксама прадпрыемствы металаапрацоўчай вытворчасці. Таксама тут праходзілі стратэгічныя чыгуначныя шляхі.
Чытаць далей
5. Дачка генерала Андэрса ўсклала кветкі ў Курапатах (фота)
Мінск наведала Ганна Марыя Андэрс —
дачка генерала Андэрса. Нягледзячы на
тое, што яна зараз з’яўляецца ўпаўнаважанай
па пытаннях міжнароднага дыялогу
Канцылярыі Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Польшча, яе візіт у Беларусь
насіў неафіцыйны характар.