«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць вызваліць Эдуарда Пальчыса

«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць беларускія ўлады забяспечыць празрыстасць у судовых працэдурах па справе Эдуарда Пальчыса, беларускага блогера і рэдактара 1863x.com, які знаходзіцца пад арыштам.

011silver.jpg


Пра гэта гаворыцца ў заяве, змешчанай 28 ліпеня на сайце міжнароднай арганізацыі.

baj.by__sites_default_f_275b682ffd981d5821a0f7e364f0ef43.jpeg



“Рэпарцёры без межаў” нагадваюць перадгісторыю справы:  

Эдуард Пальчыс, які працаваў пад псеўданімам Джон Сільвер, правёў паўгады пад арыштам спачатку ў Расіі, а пасля ў Беларусі, пасля экстрадыцыі ў Мінск у чэрвені 2016-га.

Першапачаткова яго арыштавала беларускае КДБ у маі 2015. Пальчысу прызначылі судовую экспертызу, месяц ён быў пазбаўлены візітаў родных і доступу да гарачай вады.

Пасля вызвалення супраць Пальчыса завялі справу па наступных абвінавачаннях: “распальванне расавай варожасці” ў двух допісах у блогу (прадугледжанае пакаранне — ад штрафу да пяці гадоў зняволення) і за “распаўсюд парнаграфічнага кантэнту” ў калажы, які ілюстраваў яго іншы допіс (прадугледжанае пакаранне — ад 2 да 4 гадоў зняволення).

Асцерагаючыся адвольнага суда, Пальчыс пакінуў Беларусь у жніўні 2015 года і з’ехаў ва Украіну. Блогера арыштавалі ў студзені 2016-га падчас візіту ў Расію.

— “Рэпарцёры” заклікаюць вызваліць Пальчыса, чыё прэвентыўнае ўтрыманне пад арыштам непрапарцыйна злачынствам, у якіх ён абвінавачваецца,” — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзела RSF па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

— Допісы ў блогу і ілюстрацыі павінны быць даследаваныя незалежнай арганізацыяй, — напрыклад, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. У той жа час, заканадаўства Беларусі датычна злачынстваў у сферы СМІ павінна быць перагледжана. Пакаранне, якое можа быць ужыта, — асабліва ў выглядзе пяці гадоў турмы — абсалютна непрапарцыйна, — кажа Ёхан Бір.

Пакуль што нікому не давалі доступу да матэрыялаў з блога і ілюстрацый, па якіх прад’яўлена абвінавачанне, таму незалежнай ацэнкі не было, — нагадваюць “Рэпарцёры”.

Беларусь знаходзіцца на 57-м месцы са 180 у Індэксе свабоды прэсы “Рэпарцёраў без межаў”.


baj.by