Рэйс «Белавія» вылецеў з Мінска ў сталіцу Казахстана
Сёння ўвечары самалёт "Белавія" вылецеў з Мінска ў сталіцу Казахстана па раскладзе, пра гэта сведчаць даныя анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Самалёт авіякампаніі "Белавія" вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Нур-Султан сёння ў 20.15 вечара.
Раней рэйсы "Белавія" ў аэрапорты Казахстана былі адмененыя. Таксама 5 студзеня, калі аэрапорт Алматы быў захоплены пратэстоўцамі, "Белавія" адмяніла рэйс Мінск — Алматы, запланаваны на 20.05.