Разам з дэнамінацыяй падвысяцца і кошты на электраэнергію
Міністэрства эканомікі пад дэнамінацыю павышае кошты на электрычнасць. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі №43 ад 24 чэрвеня 2016 года за подпісам міністра Уладзіміра Зіноўскага.
Гэты дакумент уносіць змены ў пастанову Мінэканомікі №23 ад 29 сакавіка 2012 года. У прыватнасці, гаворыцца: «Словы «305 рублёў за 1 кВт·гадз.» замяніць словамі «0,04 беларускага рубля за 1 кВт·гадз.»
Дэнамінацыя ў Беларусі памяншае кошты ў 10 000 разоў. Гэта значыць, што пасля скарацэння і акруглення мусіла б з'явіцца лічба 0,03 рубля. Павышэнне, якое чыноўнікі праводзяць пад дэнамінацыю, павышае кошты на 31%.
Між тым, кіраўнік краіны неаднаразова заяўляў, што ніякага павышэння коштаў пад дэнамінацыю не адбудзецца.
Паводле Еўрарадыё