Расійскія казакі ўжо на Гомельшчыне
Мазыр, як і некаторыя іншыя населеныя пункты Гомельшчыны, уваходзяць у прабег коннай каманды на Берлін.
Услед за байкерамі з "Начных ваўкоў" казачыя дружыны Расіі вырашылі паўтарыць маршрут рускіх кавалерыстаў ў гады Другой сусветнай вайны.
Паход пачаўся з Масквы 30 траўня. Акрамя Беларусі казакі праедуць яшчэ праз Польшчу і Нямеччыну, завершыцца паход у жніўні ў Берліне. Агульны маршрут прабегу — каля 2,5 тысяч кіламетраў.
Як піша TUT.by, на тэрыторыю Беларусі ўдзельнікі прабегу прыехалі з Бранскай вобласці. У Граноўцы казакоў сустракалі прадстаўнікі адміністрацыі і міліцыі, праваслаўнай царквы і вялікая колькасць мясцовых жыхароў.
28 чэрвеня казакі наведаюць Курган Славы, дзе правядуць малебен.
Для мясцовых жыхароў казакі правядуць джыгітоўку. Адбудзецца і канцэрт, які дадуць беларускія казачыя ансамблі, што далучыліся да гасцей на гомельскім адрэзку шляху.
Пасля Мазыра конны казачы паход расейцаў адправіцца ў Пінск.