Расійскі бізнесовец прапанаваў Украіне мільярд долараў — абы выйсці з-пад санкцый
Сузаснавальнік "Альфа-Груп", расійскі бізнесовец Міхаіл Фрыдман прапанаваў перавесці мільярд долараў украінскаму Альфа-банку.
Такім чынам мільярдэр, па звестках крыніц газеты The Wall Street Journal, спадзяеццы пераканаць Вялікабрытанію зняць з яго санкцыі.
Кіеў падтрымлівае ініцыятыву Фрыдмана, але канчатковага адказу адміністрацыя Зяленскага пакуль не дае, сцвярджае WSJ.
Прапанова Фрыдмана — далёка не адзінае такога роду, піша WSJ. Многія ўнесеныя ў чорныя спісы расійскія прадпрымальнікі, а таксама цэлыя банкі і кампаніі таемна прапануюць уладам на Захадзе падобныя здзелкі, сцвярджае выданне.
Сам Фрыдман адмаўляе, што рабіў такую прапанову, але ў Брытаніі на інфармацыю WSJ ужо адрэагавалі. «Вялікабрытанія не патурае ўхіленні ад санкцый», — заявілі ў МЗС краіны.
Ва Украіне раней сцвярджалі, што расійскі бізнесовец мае намер стаць грамадзянінам краіны.
Зрэшты, яшчэ ў самым пачатку вайны расійскі мільярдэр, ураджэнец Львова, асудзіў вайну ва Украіне, заявіў, што гэта трагедыя і што яна павінна спыніцца. Аднак напярэдадні, яшчэ да гэтай заявы, ён трапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза.
Паводле «Настоящее Время», ВВС