Расійскае казацтва, як дзеючы рэзерв МА РФ

Каманда InformNapalm працягвае выяўленне і ідэнтыфікацыю саўдзельнікаў прарасейскіх баявікоў і міжнародных тэрарыстаў, якія ваююць ва Украіне ў шэрагах незаконных збройных фармаванняў “ДНР”/”ЛНР”. У гэтым “інтэрнацыянальным” збродзе былі ідэнтыфікаваныя грамадзяне з краінаў блізкага і далёкага замежжа.



b_shamanauri_vk_profile_3.jpg

Пераважная большасць “дабраахвотнікаў” — гэта грамадзяне РФ, якія зьяўляюцца чальцамі рознага кшталту  вайскова-патрыятычных і казачых арганізацыяў, якія спрытна маніпулююца праз расейскія спэцслужбы ў інтарэсах агрэсыўнай палітыкі Крамлю.

Яскравым пацьверджаньнем гэтаму ёсьць інфармацыя, якая апублікаваная на старонцы “Кубанскае казачае спартыўнае школы “Баско”” пра праходжаньне вайскова-палявых збораў напрыканцы жніўня гэтага году на вайсковым палігоне МА РФ у пасёлку Молькіне, у межах якіх прыблізна 600 казакоў удзельнічалі ў практычных занятках у баявой падрыхтоўцы. Праграма збораў прадугледжвала заняткі ў тактыцы, баявыя стрэльбы з АК і СВД, пераадоленьне адмысловых зонаў перашкодаў, азнаямленьне з сучаснымі сродкамі стралковага ўзбраеньня, бранеаўтамабілямі і танкамі.

informnapalm.org__wp_content_uplo_eb7677f07b30ba4af1d98e85c30f12da.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_bf11e70b0b4ed6aa2d3f8402e4a6efdf.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_d0218e2bc44128f85e656bf11a767cb8.jpeg

Заўвага: нагадваем, што ў п.Молькіне Краснадарскага краю месьціцца вайсковы палігон, які вайсковыя злучэньні Паўднёвае вайсковае акругі выкарыстоўваюць для баявой падрыхтоўкі. Таксама ў Молькіне дысьлякаваная 10-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня (10-я АБрСпН) ГРУ ГШ ЗС РФ, у якой год таму праходзілі шкаленьне расейскія “дабраахвотнікі”, якія былі абраныя для перакідваньня на Данбас (гл. “Расея – спонсар міжнароднага тэрарызму: лягеры падрыхтоўкі баявікоў на расейскай тэрыторыі і групоўкі “сілаў ўварвання””). У ліпені 2015 году ў Луганску была выяўленая група вайскоўцаў з 10-й АБрСпн (гл. “10-я АБрСпН ГРУ РФ заўважаная ў Луганску”).

У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра Стаўрапальскае казацтва, больш дакладна пра “Мінералаводзкае гарадзкое казачае грамадзтва” Церскага казацтва, чальцы якога зьяўляюцца “ветэранамі” і ўдзельнікамі апэрацыі ў захопе Крыма ў 2014 годзе, пасьля якой былі зафіксаваныя на Данбасе ў складзе НЗФ “Восток” (рас.).

informnapalm.org__wp_content_uplo_7f7908ac55a7689a59d779e99ea813de.jpeg

“Героем” нашага расьледаваньня зьяўляецца Шаманауры Бідзіна Важаевіч, дата народзінаў — 24.12.1990 г., этнічны грузын, які пражывае ў г.Мінеральных Водах РФ, які і “засвяціў” мінераловодзкіх казакоў у Крыме і на Данбасе.

informnapalm.org__wp_content_uplo_335701ecc47859bd7bbf905d6e4883d8.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_2ba28586b9a04c928c231b7dc9947db0.jpeg

Бацька — Шаманауры Важа, 1961 г.н., жыве ў г.Тбілісі (Грузыя), маці — Карына Панібрат (Аганезава), 1968 г.н., жыве ў РФ у г.Калінінградзе (нягледзячы на ​​тое, што бацькі Бідзіны Шаманауры разведзеныя і ён праз даўгі час ня быў у Грузыі, сувязь з бацькам і сваякамі падтрымлівае);
мае сясьцёр: Шаманауры Маю, 1986 г.н. і Шаманауры Ніну, 1985 г.н., абедзьве жывуць у г. Мінеральных Водах (РФ).

Больш інфармацыі праБідзіну Шаманауры глядзіце ў базе дадзеных нашых партнэраў Цэнтра “Міратворац”.

Найбольш цікавым фактам, які быў выяўлены што да Бідзіны Шаманауры і іншых мінералаводзкіх “казачкоў”, зьяўляецца ўзнагароджаньне мэдалём “За вяртанне Крыма”, якая ёсьць ведамаснай узнагародай Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, на падставе загаду МА РФ №109 з 24 лютага 2015 году і з подпісам вайсковага камісара Стаўрапальскага краю, пра штое не забыліся напісаць на сайце “Мінераловодзкага гарадзкога казацкага грамадзтва” з 15 траўня 2015 году з назовам “Падзяка казакам МГКТ за вяртаньне Крыма”.

informnapalm.org__wp_content_uplo_963438c1392369cf9d5d1d124f57803e.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_048512fb5b64303c944866dd21e31136.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_9869786dd8c7219156fc86cafdc242d4.jpeg

Сярод апошніх фатаздымкаў Бідзіны Шаманауры і іншых мінералаводзкіх казакоў, былі выяўленыя фота з Данбаса, у складзе НЗФ “Восток”, у тым ліку зробленыя ў раёне чыгуначнага вузлу станцыі Данецк-Паўночны, Спартакаўскае сельскае рады Ясінавацкага раёну Данецкае вобласьці, які быў разрабаваны баявікамі пазначанага бандыцкага фармаваньня (гл. ““За гэта нават расстрэльваць  недастаткова!” – найміты з РФ узрушаныя рабаўніцтвам данбаскіх баявікоў”).

informnapalm.org__wp_content_uplo_ce679364f7dad25ac44d3e506f368738.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_c07072576a06768c75bc1cda0851fcc2.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_973412923302438878900b2a1fc1605e.jpeg

P.S.: Б.Шаманауры ня першы этнічны грузын, які ў складзе НЗФ “навароссіі” ваюе супроць Украіны. Раней, мы выявілі і ідэнтыфікавалі баявікоў “Гогі” — Тэймураз Гогіашвілі і “Гіа Праблема” — Гіа Джагердышвілі.

Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі:Іраклі Камахідзэіkrmvictory

Пераклад Дзяніса Івашына