Танкавая брыгада, якая ваявала супраць Украіны, адправілася ў Беларусь?

У вучэннях «Захад-2017» будуць удзельнічаць каля 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў і 280 адзінак тэхнікі. Інтэрнэт-следчыя амерыканскага стратэгічнага цэнтру Atlantic Council выявілі, што як мінімум часткова гэта будуць жаўнеры, якія ўжо ваявалі на чужой тэрыторыі — супраць Украіны ў 2014 годзе.

sled-vzayt.livejournal.com

sled-vzayt.livejournal.com

У адкрытым доступе была інфармацыя пра тое, што ў вучэннях прымуць удзел часткі 1-й гвардзейскай танкавай арміі Узброеных сіл Расеі — пра гэта яшчэ ўвесну паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
У пачатку жніўня ў сацыяльных сетках сталі зʼяўляцца сведчанні расейскіх вайскоўцаў пра падрыхтоўку да адпраўкі ў Беларусь, адзначае супрацоўніца Atlantic Council’s Digital Forensic Research Lab Ніка Аляксеева.
Адзін з жаўнераў яшчэ 11 жніўня пакінуў на сваім акаўнце «Вконтакте» паведамленне «Да Беларусі гатовыя. Адзін дзень да адпраўкі».


1kwgvwyfgvvk1hbmhaexceq.png

Фотаздымак пазначаны геатэгам вёскі Муліна Валадарскага раёну Ніжагародскай вобласці Расеі, дзе знаходзіцца база 6-й асобная танкавая брыгада (вайсковая частка 54096). З восені 2014 году гэтае падраздзяленне ўваходзіць у склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі.


1m4oc6a4u_dpj7pbxqlhclw.png


Танкі і апазнавальныя знакі 6-й брыгады


А яшчэ ў гэтым годзе 6-я брыгада ваявала супраць Украіны — ратавала ад поўнай паразы войскі так званых ДНР і ЛНР. Пра гэта сведчыць інтэрнэт-расследаванне блогера http://sled-vzayt.livejournal.com, апублікаванае яшчэ ў 2015 годзе.

154608_original_e1503655255599.jpg


Блогер знайшоў амаль 20 асабістых акаўнтаў вайскоўцаў брыгады па фота, зробленым у палявым лагеры ў Растоўскай вобласці ў верасні 2014 году.


155028_e1503655321642.jpg


Ён звязаў пастаянныя тактычныя знакі з баявой тэхнікі брыгады з часовымі тактычнымі знакамі, калі тэхніка была перафарбаваная для вайны супраць Украіны.


159_e1503655379657.jpg

160425_original_e1503655443144.jpg

Тыя ж людзі і танкі з часовым знакам — белым кругам 
Брыгада мела ў 2014 годзе і цяпер мае на ўзбраенне танкі Т-72Б3. Гэтая мадыфікацыя была распрацаваная ў Расеі ўжо пасля развалу Савецкага Саюзу, таму такіх танкаў не было ў украінскай арміі.

Баявыя страты


Падчас баёў з украінскай арміяй у жніўні 2014-га года брыгада зазнала страты. 26 жніўня зʼявілася інфармацыя пра гібель двух жаўнераў брыгады. Пост з фота зрабіў Дзмітрый Гарбачоў, які сам служыў у падраздзяленні.

Гарбачоў з танкам з тактычным знакам 6-й асобнай танкавай брыгады

Гарбачоў з танкам з тактычным знакам 6-й асобнай танкавай брыгады

222_3.jpg

Пост пра гібель калегі са службы

 Тое ж робіць і іншы жаўнер 6-й брыгады.

333_1.jpg

28-га жніўня ў каментарах да іншага паста Андрэй Фралоў сам напіша, у чым справа.

3444_1.jpg


Абодва забітыя служылі ў 6-й танкавай брыгадзе. Прычым фота магілы аднаго з іх нават патрапіла ў артыкул The New York Times пра патаемныя пахаванні расейскіх жаўнераў, якія загінулі на Данбасе.

166619_original.jpg


Адзін танк Т-72Б3 украінцы нават змаглі часова захапіць падчас баёў – і гэты танк як раз належаў 6-й расейскай танкавай брыгадзе. У танку была картка ўліку стрэльбаў шарагоўца Аляксея Бярэзіна.

170138_original_e1503655687839.jpg

А гэта як раз чалавек пад нумарам 1 на групавым фота ў палявым лагеры 6-й танкавай брыгады ў Растоўскай вобласці.
Брыгада страціла ў баях супраць украінцаў не адзін танк. Вось Т-72Б3, які быў цалкам знішчаны. Ён таксама носіць часовыя тактычныя абазначэнні ў выглядзе белага круга.

44_e1503655734566.jpg


Зразумела, што расейскія журналісты выдавалі машыну за знішчаны ўкраінскі танк.

Палонныя


Больш за тое, некалькі жаўнераў брыгады нават часова трапілі ў палон да ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна «Данбас».

Відэа допыту палонных украінскімі жаўнерамі 
У той час 6-я асобная танкавая брыгада яшчэ належала да 20-й агульнавайскавой арміі Заходняй вайсковай акругі РФ. Сярод палонных таксама ёсць тыя самыя жаўнеры з групавога фота зробленага ў лагеры ў Растоўскай вобласці – Іван Баданін (нумар 17) і Яўген Чарноў (нумар 10).

55_e1503655850321.jpg

Яўген Чарноў у расейскай форме і з танкам са стандартным тактычным знакам 6-й асобнай брыгады

Яўген Чарноў у расейскай форме і з танкам са стандартным тактычным знакам 6-й асобнай брыгады

А вось Іван Баданін каля помніка з танкам на тэрыторыі сваёй брыгады летам 2011 года. На помніку надпіс з поўным назовам 6-й асобнай брыгады.

77_1.jpg


Невядома, якія канкрэтна падраздзяленні 6-й асобнай танкавай брыгады едуць на вучэнні ў Беларусь, але відавочна, што брыгада мае традыцыі «гібрыднай вайны», сведчаць расследаванні http://sled-vzayt.livejournal.com/ і Atlantic Council’s Digital Forensic Research Lab.
belsat.eu