Рабочыя МТЗ сабраліся ля прахадной.Тых, хто прыйшоў іх падтрымаць, сустракае АМАП (фота, абноўлена)
Рабочых прыйшлі падтрымаць. Нягледзячы на ранні час і не самае лепшае надвор'е. Але людзей адганяе спецназ. Ёсць аўтазак.
Групкі сабраліся ў розных частках прахадной з плакатамі і сцягамі, скандуючы "мтз" і "забастоўка" і пляскаючы ў ладкі. Іх спрабуе адагнаць спецназ.
Рабочыя ідуць да
прахадной, каля перахода іх сустракаюць людзе ў форме (чорная з зялёным
трохкутнікам). Пад кожным праходам стаіць па два чаалвекі Таксама шмат сілавікоў у цывільным. Ёсць і проста міліцыянты.
А тым часам на заводзе па радыё: "Вас просят кинуть завод, сталкивают лбами. Не поддавайтесь на провокации и т.д.".
Тых, хто прыйшоў падтрымаць рабочых МТЗ спрабуюць не пусціць бліжэй, таму людзі стаяць купкамі па розных баках.
Падтрымаць рабочых таксама прыйшлі медыкі.
Сілавік у штацкім падыйшоў, да тых, хто раздае ўлёткі. Атагнаў. Але людзі паціху вяртаюцца.
Наш карэспандэнт перадае: "На прахадную ідуць людзі, пралятаюць я б сказала
Некаторыя бяруць улёткі, некаторыя пытаюць "колькі вам плацяць", але размаўляць не хочуць".
Самі завадчане збольшага паводзілі сябе стрымана. Не зразумела, ці былі гэтаму прычынай атрады АМАПУ ў масках і прыпаркаваны ля прахадной аўтазак ці нешта іншае. Аднак, падыходзячы да заводу, працоўныя ішлі, занурыўшыся ў зямлю, моўчкі ігнаравалі пытанні журналістаў наконт забастоўкі. Толькі адзін сівавалосы мужчына з дакорам кінуў карэспандэнту НЧ: «І не надакучыла?». Што менавіта павінна было надакучыць, ён не ўдакладніў.
Адзіны з дзясяткаў працоўных, праходзячы міма журналістаў, узняў угару руку з белай стужкай. Ён патлумачыў, што людзі спрабуюць самаарганізоўвацца, завадчане выступаюць за новыя выбары, вызваленне палітвязняў і за тое, каб у Беларусі вяршэнстваваў закон.
Салідарных з завадчанамі пратэстоўцаў станавілася ўсё болей. Мяркуючы па плакатах, якія яны прыносілі, значная частка з іх – прадстаўнікі ІТ-галіны.
Прадстаўнікоў стачкама ў непасрэднай блізкасці да прахадной не было. Яны стаялі на адлегласці на бульвары Трактарабудаўнікоў, каб не справакаваць канфліктаў і затрыманняў.
Лідар стачкаму Сяргей Далеўскі сказаў карэспандэнту НЧ, што цяпер выпрацоўваецца стратэгія далейшых дзеянняў у межах забастоўкі. Яны будуць накіраваныя перадусім на тое, каб надаць рэзананс падзеям, якія цяпер адбываюцца каля завода, каб інфармацыя пра страйк гучала ў СМІ.
– Мы будзем глядзець на сітуацыю. Стэлефаноўваемся з людзьмі з завода, трэба яшчэ пачакаць, як будуць рэагаваць. Людзі тэлефануюць і кажуць, што ніхто пад палкамі працаваць не будзе. Ёсць надзея, што настроі на заводзе памяняюцца, – распавёў «Новаму Часу» ўдзельнік стачкама Леанід.
Стачкамаўцы пакуль не гатовыя рабіць канкрэтных заяў, але дзякуюць людзям за падтрымку.
7.50. Падтрымаць пратэстоўцаў падыходзіць калона Мінскага маторнага завода з расцяжкай "ММЗ Салідарнасць".
Людзі працягваюць скандаваць "МТЗ", нягледзячы на дождж, народ амаль не разыходзіцца.
8.20. Рабочыя кажуць, што іх вымусілі напісаць заявы на забастоўку, а цяпер не пускаюць на завод. Кажуць, калі не на працоўным месцы, "трэба пісаць увальніцельную". Адкрыта як быццам не пагражаюць, але кажуць, што можа быць менш зарплата і састаўляюць спісы па пазбаўленні прэммй.
8.45. А тым часам пад'ехаў аўтазак. пачаў сігналіць. Сказалі, што закрываюць пераход метро. Людзі разбягаюцца.
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што некалькі чалавек затрымаў АМАП.