«Пытаюся, вы хто такія? Яны: «Мы — дзяржава». Самбіст Папоў распавёў пра ціск пасля падпісання ліста за новыя выбары
Чэмпіён свету і Еўропы, пераможца I Еўрапейскіх гульняў самбіст Сцяпан Папоў распавёў пра тое, як да яго прыходзілі на размову пасля падпісання ліста пратэстных спартсменаў.
![__bun_nn_20200909_8205_pb168_1.jpg __bun_nn_20200909_8205_pb168_1.jpg](/img/v1/images/__bun_nn_20200909_8205_pb168_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Што быў за дыялог з прадстаўнікамі Міністэрства спорту?
— Я адтрэніраваўся, ехаў на дзень нараджэння дачкі. Мне патэлефанавалі, сказалі, каб вярнуўся. Маўляў, прыедзе міністр спорту, раскажа, што трэба рабіць, вы падпісалі ліст, спартсмены таксама супраць гвалту, таксама падпішуць паперу супраць гвалту. Па факце, міністр спорту не прыехаў. Мяне адправілі ў кабінет. Там 5 мужчын у цывільным, зачынілі дзверы знутры, пачаліся размовы. Дваіх з іх я ведаў. Страшна, непрыемна. Фразы: «Вы хочаце як ва Украіне? Прадавай хату, едзь у Літву». У мяне быў шок, калі я даведаўся, хто да мяне прыехаў. Як такое магчыма? Хто гэта дапусціў? Гэта ў галаве не ўкладвалася. Я пытаюся: «Вы хто такія?» Яны: «Мы — дзяржава». Там дыялогу не было, проста маналог. З псіхолагам нават давялося пагутарыць, — распавёў Папоў у новым выпуску на канале «ЧестнОК» .