«Прыехалі на месца, дзе збіраюцца дэструктыўныя элементы». Падрабязнасці налёту АМАПу на «Графіці»
20 траўня ў клубе адбываўся канцэрт-трыб'ют гурту Neuro Dubel, а пасля — «Рок-караоке» з песнямі ND. За пару дзён да таго лідару «дзюбеляў» Аляксандру Кулінковічу мусіла споўніцца 50 гадоў. Але ён раптоўна памёр улетку 2018 года, піша «Еўрарадыё».
Канцэрт скончыўся крыху пазней за 22:00. А міліцыянты
ўварваліся ў «Графіці» блізу 23:30, калі пачыналася «Рок-караоке». Якое, дарэчы, мусіў правесці лідар гурта «Голая
манашка» Фёдар Жывалеўскі. Большая частка гледачоў да таго моманту
разышлася — у клубе было чалавек 15-20.
Іх сапраўды паклалі на падлогу, пасля праверылі тэлефоны.
АМАПаўцы казалі, што «гэта проста праверка» і што «прыехалі на
месца, дзе збіраюцца дэструктыўныя элементы». Нейкім цудам «праверка» скончылася без затрыманняў.