Прычыны для ўсіх відавочныя. З LIQUI MOLY у Беларусі разарвалі кантракт

Дыстрыб'ютар LIQUI MOLY у Беларусі разарваў кантракт з брэндам. Кампанія «ОБК Стандарт» заявіла, што разрывае кантракт з брэндам LIQUI MOLY, хоць для яе гэта няпростае і цяжкае рашэнне, паведамляе TUT.BY. Skoda і NIVEA падрыхтавацца?



Фота liquimoly.ru

Фота liquimoly.ru

На сайце кампаніі «ОБК Стандарт», якая з'яўляецца прадстаўніком брэнда LIQUI MOLY ў Беларусі, з'явілася Заява пра спыненне працы са знакамітай маркай. Прычынай стала адмова LIQUI MOLY быць спонсарам Чэмпіянату свету па хакеі ў выпадку, калі ён пройдзе ў Мінску.

«...Як вам вядома, наш пастаўшчык — кампанія LIQUI MOLY, 17 студзеня заявіла пра адмову ў спонсарстве ЧС па хакеі ў выпадку яго правядзення ў Мінску. Гэта палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымым наша далейшае супрацоўніцтва па цалкам відавочных для ўсіх прычынах. Наша задача — забяспечыць нашага спажыўца якасным прадуктам у самыя кароткія тэрміны і захаваць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў (калег, персаналу). У нашай кампаніі няма мэтаў і амбіцый уносіць раскол у сэрцы нашых кліентаў. Нам патрэбна стабільная эканоміка і задаволены нашай працай кліент.

Якасныя прадукты LIQUI MOLY заваявалі сэрцы беларускіх спажыўцоў, але мы не хочам настройваць супраць сябе тых з нашых кліентаў, якія катэгарычна не згодныя з выказанай LIQUI MOLY пазіцыяй у дачыненні да Чэмпіянату свету па хакеі ў Рэспубліцы Беларусь. На жаль, мы вымушаныя спыніць пастаўкі гэтага прадукту ў Беларусь. З цяжкім сэрцам разрываем гэты кантракт!» — заявілі ў кампаніі.

LIQUI MOLY адмовілася стаць спонсарам ЧС па хакеі, калі ён будзе праходзіць у Мінску. Таксама пра такую ж адмову ад спонсарства заявіў галоўны афіцыйны спонсар — аўтамабільны вытворца Skoda і брэнд NIVEA MEN. Няўжо прадукцыю гэтых марак таксама фактычна забароняць у нашай краіне