Прэзентацыя Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій — 3 снежня. Запрашаем!

3 снежня а 19:00 ў галерэі Ў (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя сайта Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі — represii.net



muziej_represij.jpg

Матэрыялы для гэтага музея —  аўдыё- і відэаінтэрв’ю з ахвярамі савецкай сістэмы, дакументы, фотаздымкі — збіраліся цягам васьмі гадоў, пачынаючы з 2007-га.

Асноўнай мэтай музея з’яўляецца захаванне памяці пра савецкія рэпрэсіі, а таксама распаўсюд і данясенне да грамадства ведаў пра трагічныя падзеі савецкага мінулага праз асабістыя сведчанні канкрэтных асобаў — ахвяраў і сведкаў камуністычных рэпрэсіяў.

У прэзентацыі возьмуць удзел вядомыя гісторыкі, музеязнаўцы, грамадскія дзеячы. Чакаюцца выступы спевакоў Таццяны Грыневіч, Андрэя Мельнікава і Касі Камоцкай. 

Падчас прэзентацыі будуць падведзеныя вынікі і ўзнагароджаныя пераможцы першага гарадскога квэста Музея савецкіх рэпрэсіяў, які адбыўся 31 кастрычніка ў Мінску.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх людзей, неабыякавых да трагічных старонак гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, да жахлівых камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі, наступствы якіх адчуваюцца ў нашым грамадстве і сёння.

Паводле прэс-службы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій